Анатоля Ляўковіча аштрафавалі на 20 базавых велічыняў
Выканаўцу абавязкаў старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоля Ляўковіча аштрафавалі на 20 базавых велічыняў (каля 620 тысяч рублёў). Такое рашэнне прыняў сёння суддзя Савецкага раёна сталіцы.
Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў юрыст Алег Воўчак. Нагадаем, апоўдні палітыка затрымалі невядомыя людзі ў цывільным недалёка ад офіса партыі. Яго адвезлі ў РАУС Савецкага раёна, дзе склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Палітыка абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага шэсця 1 траўня. Міліцыянты, якія былі сведкамі на судзе, не змаглі апазнаць Ляўковіча. Аднак на рашэнне суда гэты факт не паўплываў. Нагадаем, 1 траўня ў Дзень працы абылося шэсце і мітынг, арганізаваныя апазіцыйнымі партыямі.
Насуперак рашэнню Мінгарвыканкама, які дазволіў сабрацца на аўтастанцыі Кульман, удзельнікі акцыі сабраліся каля будынка Акадэміі навук, пасля чаго прайшлі на плошчу Бангалор.