Андрэй Арамнаў сышоў са зборнай да свайго першага трэнера
Алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў сышоў з рэспубліканскай зборнай і цяпер самастойна трэніруецца ў Барысаве. Прычынай стала адсутнасць узаемапаразумення з галоўным трэнерам зборнай Аляксандрам Ганчаровым.
Пра гэта беларускі цяжкаатлет расказаў у інтэрв’ю Еўрарадыё.
Андрэй Арамнаў: “Я часова сышоў. Я палічыў, што трэнер зборнай не абараніў мяне як належыць. Як можна знаходзіцца побач з чалавекам, які, на мой погляд, жадае мне зла? Гэта чалавек, які павінен быў першым за мяне заступіцца, а ён першым настойваў на тым, каб мяне вельмі жорстка пакараць. Так што, чым побач з ім знаходзіцца, я лепш буду тут”.
Па думку спартсмена, цяжкаатлетаў занадта часта выклікаюць на зборы. А напярэдадні чэмпіянату свету ён хоча не губляць свае сілы па дробязях і выступіць там годна. Таму ў сталіцу ён прыедзе месяцы за тры па пачатку першынства.
Штангіст са здзіўленнем адрэагаваў на пытанне пра тое, што яго могуць не дапусціць да спаборніцтваў, не залічыць у склад зборнай.
Андрэй Арамнаў: “Як мяне могуць не ўзяць, калі я буду самы моцны і самы тытулаваны на сённяшні дзень з дзейнічаючых спартсменаў?!”
Арамнаў прызнаўся, што ўмовы для трэніровак горшыя, чым у Мінску, але яму там больш камфортна псіхалагічна.
Андрэй Арамнаў: “У Барысаве ўмовы, безумоўна, не такія, як на зборах. Але тут у мяне нармальная маральная абстаноўка, мяне тут нічога не напружвае, і я тут сябе адчуваю як у роднай сям’і. Калі ў сям’і ёсць нейкія цяжкасці, то яны перажываюцца ўсёй сям’ёй. Тут усе людзі, які мне жадаюць толькі дабра. Нервовыя клеткі ж не аднаўляюцца. Навошта мне з кімсьці канфліктаваць? Тут я нармальна сябе адчуваю, ні з кім не лаюся, ніхто на мяне ўвесь час не нагаворвае. Спакойна займаюся сваёй любімай справай, мяне не чапае ніхто і я нікога не чапаю”.
Па словах чэмпіёна, трэніравацца яму дапамагаюць яго першы трэнер Уладзімір Барздакоў і Міхаіл Салдар. Кажа, ён ужо аднавіўся пасля адпачынку і хутка пачне свой наступны алімпійскі цыкл.
Фота — "Комсомольская правда в Беларуси"