Андрэй Дзмітрыеў "раскруціць" Някляева праз інтэрнэт і “дзверы”
Кіраўнік выбарчага штаба Ўладзіміра Някляева будзе рэкламаваць кандыдата ў інтэрнэце і праз СМІ. Пра гэта Андрэй Дзмітрыеў паведаміў у каментары Еўрарадыё. Дзмітрыеў: "Уладзіміра Някляева не трэба прадаваць. Мэта гэтай кампаніі - каб болей людзі даведаліся пра гэтага чалавека. Даведаліся пра яго як пра альтэрнатыву таму, што ёсць. Гэта кампанія "ад дзвярэй да дзвярэй" і праца ў інтэрнэце”.
Андрэй Дзмітрыеў быў кансультантам партыі “Рэгіёны Ўкраіны” у 2004 годзе (калі лідэр партыі Януковіч прайграў выбары кіеўскаму Майдану). Таксама Дзмітрыеў кіраваў рэкламнай кампаніі расійскай партыі “Саюз правых сілаў” у 2003 годзе (тады на выбарах у Думу СПС не набраў і 5%). Аднак Дзмітрыеў кажа, што разрознівае палітычную дзейнасць на радзіме і за мяжой. Якія палітычныя сілы "раскручваць" у сваёй краіне, для яго мае адмысловае значэнне.