Андрэй Хачатуран пакідае ФК "Мінск" і едзе ў Сочы
Паўабаронца "Мінску" Андрэй Хачатуран пераходзіць у сочынскую "Жамчужыну". Як паведамляюць "Мінск-Навіны", 25 жніўня футбаліст адпраўляецца ў сочынскі клуб. Там пасля медагляду з Хачатуранам складуць кантракт, умовы яго ўжо ўзгодненыя. "Жамчужына" выступае ў першай расійскай лізе і цяпер займае 8-е месца ў турнірнай табліцы. У Сочы не хаваюць, што ў бліжэйшай будучыні перад клубам будзе пастаўленая задача выйсці ў прэм'ер-лігу.