Андрэй Касціцын стаў яшчэ бліжэй да ўдзелу ў чэмпіянаце свету
Нападаючы нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі і канадскага "Манрэаля" Андрэй Касціцын стаў яшчэ бліжэй да ўдзелу ў чэмпіянаце свету, які стартуе 24 красавіка. У другім матчы 1/8 фінала Кубка Стэнлі "Манрэаль" пацярпеў паражэнне ад "Бостана" з лікам 1:5 (0:2, 1:3, 0:0). Такім чынам, лік у серыі стаў 2:0 на карысць "Бостана" (у першым паядынку "Манрэаль" прайграў з лікам 2:4).
Нагадаем, серыя працягваецца да 4 перамог. Наступныя паядынкі запланаваныя на 20 і 22 красавіка ў Манрэалі, а, калі спатрэбіцца, 25-га (у Бостане), 27-га (у Манрэалі) і 29-га (у Бостане) красавіка. Калі "Манрэаль" прайграе два бліжэйшых матчы, то Андрэй Касціцын зможа далучыцца да зборнай Беларусі ўжо на першым этапе чэмпіянату свету, які стартуе 24 красавіка ў Швейцарыі.
А вось Сяргей Касціцын хутчэй за ўсё будзе гуляць за фарм-клуб "Манрэаля" "Гамільтан", які змагаецца за Кубак Колдэра ў Амерыканскай хакейнай лізе, паведамляе БЕЛТА.