Андрэй Макарэвіч падтрымлівае Украіну цяпер праз Twitter
Музыка завёў афіцыйны акаўнт у сацыяльнай сетцы, каб "людзі ведалі, дзе ён сапраўдны".
Андрэй Макарэвіч завёў афіцыйны акаўнт у Twitter, дзе размяшчае пасты ў падтрымку Украіны.
"Давялося завесці афіцыйны акаўнт, каб людзі ведалі, дзе я сапраўдны. Заходзіць часта не абяцаю, пісаць, тым больш. Зрабіце міласць, пастаўце рэтвіт", — такім быў першы твіт музыкі. За ім — карцінка са сцягам Украіны і подпіс: "Рэтвіт, калі лічыце Украіну свабоднай, самадастатковай, моцнай краінай, якая сама здольная вырашаць сваю будучыню".
Пазней музыка вырашыў высветліць, ці сапраўды яго лічаць здраднікам і аб'явіў галасаванне.
За некалькі дзён Макарэвіч сабраў больш за 4 тысячы падпісчыкаў і спадзяецца, што лічба будзе расці.
Паводле ivona.bigmir.net
Фота: afisha.bigmir.net