Андрэй Макарэвіч выступіць у Салігорску 29 жніўня

Пра гэта інфармуе Радыё Свабода са спасылкай на "Электронны Салігорск".

Апошнім часам Макарэвіч адчувае жорсткі пераслед у Расіі за сваю прынцыповую пазіцыю па ўкраінскіх падзеях. За выступ перад дзецьмі ўкраінскіх уцекачоў на Данбасе дэпутаты расійскай Дзярждумы прапанавалі пазбавіць музыку дзяржузнагародаў.

Раней Іосіф Кабзон, які асудзіў выступ Макарэвіча перад украінскімі ўцекачамі, прапанаваў спеваку выступіць "перад шахцёрамі Данбаса". На думку Кабзона, які рашуча падтрымлівае дзеянні Расіі ва Украіне, гэта даказала б, што Макарэвіч выступаў ва Украіне "бескарысліва".

Фота — kinomuz.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі