Андрэй Стрыжак запусціў свой Youtube-канал
Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё
Актывіст і праваабаронца Андрэй Стрыжак прэзентаваў персанальны youtube-канал.
У стартавым 11-хвілінным відэа з назвай "Навошта Лукашэнка нацкоўвае беларусаў адно на аднаго" Стрыжак расказвае, што беларус здольны зрабіць для сваёй краіны з-за мяжы і як дыяспара можа стаць драйверам пераменаў у Беларусі.
На думку Стрыжака, парадокс сітуацыі ў тым, што сёння беларус можа больш за ўсё зрабіць для Беларусі, знаходзячыся за мяжой.
"Унутры краіны ты вымушаны маўчаць, ты павінен увесь час азірацца і памятаць, што па цябе могуць прыйсці", — сказаў актывіст.
Фактычна ў акупаванай краіне вельмі важнае значэнне мае "вялікая зямля". Стрыжак мяркуе, што дыяспара і беларусы замежжа сталі такой "вялікай зямлёй". Яны аказваюць фінансавую, маральную падтрымку, прычым на міжнародным узроўні.
Каардынатар Фонду салідарнасці і дапамогі рэпрэсаваным Андрэй Стрыжак абвешчаны ўладамі Беларусі ў міждзяржаўны вышук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.