Андрэя Кіма пакінулі ў следчым ізалятары

Андрэя Кіма пакінулі пад вартай. Мінскі гарадскі суд не задаволіў скаргу на змену меры ўтрымання ў дачыненні да актывіста апазіцыі.
Пра гэта паведаміў праваабаронца Вячаслаў Сіўчык. Паводле яго слоў, разгляд скаргі прайшоў 19 лютага. Раней аналагічную скаргу не задаволіў суд Цэнтральнага раёна Мінска, дзе разгляд справы Кіма праходзіў у закрытым рэжыме.

Нагадаем, Кім быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня ў сталіцы. 31 студзеня ён павінен быў выйсці на волю пасля 10-сутачнага адміністрацыйнага арышту, аднак не быў вызвалены.

Як стала вядома, супраць Кіма была распачата крымінальная справа за гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Маладому чалавеку пагражае да шасці гадоў турмы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі