Андрэя Клімава асудзілі на два гады турмы
Палітык Андрэй Клімаў асуджаны на два гады турэмнага зняволення. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар гарадской пракуратуры Алег Агафонаў. Крымінальную справу Клімава разглядаў Цэнтральны суд Мінску. Палітыка прызналі вінаватым у распаўсюджванні заклікаў да зрынання ўлады.
Падставай для справы сталі публікацыі Клімава ў Інтэрнэце. Нагадаем, што палітыка арыштавалі 3 красавіка і змясцілі ў Мінскі следчы ізалятар.
Гэта не першы арышт Клімава.
Ён ужо адбыў 4 гады зняволення па абвінавачанні ў эканамічных злачынствах, а потым 15 месяцаў — за арганізацыю вулічнай акцыі пратэсту.
Радыё "Свабода"