Андрэя Клімава прызналі Вязнем сумлення

Уплывовая праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала Вязнем сумлення Андрэя Клімава. Палітык быў асуджаны на фактычна закрытым працэсе да двух гадоў калоніі строгага рэжыму за публікацыю ў інтэрнэце. Клімава абвінавацілі ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады або гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу. Аднак яго публікацыя насіла характар палітычнай дыскусіі. Падчас следства ў следчым ізалятары ў Андрэя Клімава адбыўся сардэчны прыступ.

Нагадаем, раней Клімаў правёў 4 гады ў турме па абвінавачванні ў эканамічных злачынствах. У 2005 годзе яго асудзілі на 15 месяцаў “хіміі” за арганізацыю вулічных акцый пратэсту.

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі