Андрэйчанка на безальтэрнатыўнай аснове абраны спікерам парламента
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Ўладзімір Андрэйчанка абраны на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання. За яго кандыдатуру прагаласавалі 107 дэпутатаў, супраць - 1. Адзін бюлетэнь быў прызнаны несапраўдным, інфармуе "Інтэрфакс". Адзначым, што Андрэйчанка балатаваўся на пасаду спікера на безальтэрнатыўнай аснове.
Біяграфічная даведка: Уладзімір Андрэйчанка нарадзіўся ў 1949 годзе ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Выпускнік Вялікалуцкага сельскагаспадарчага інстытута (Расія) і Мінскай вышэйшай партыйнай школы. Працаваў аграномам у Верхнядзвінскім раёне, пасля 17 гадоў знаходзіўся на камсамольскай і партыйнай працы ў Лёзненскім раёне, быў старшынём калгаса, старшынём райвыканкама. З'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га склікання, членам Савета Рэспублікі трох скліканняў. На пасаду старшыні Віцебскага аблвыканкама быў прызначаны ў лістападзе 1994 года.