Анджэй Вайда напісаў ліст жыхарам Гродна
Славуты польскі кінарэжысёр Анджэй Вайда напісаў ліст жыхарам Гродна з нагоды паказу фільма “Катынь”.
У лісце ён, у прыватнасці, кажа: "Дарагія сябры, Гродна — гэта горад, які я памятаю з дзяцінства, калі ў 30-я гады я жыў разам з бацькамі ў Сувалках – дзе мой тата служыў афіцэрам 41-га палка пяхоты. Менавіта трагічныя падзеі гэтага палка і гісторыю маёй маці паказвае фільм "Катынь". Гэты фільм не сее нянавісці і не заклікае да помсты, аднак абвінавачвае сталінскі рэжым, які быў не менш бесчалавечным як да ўласнага народу, так і для беларусаў, і для нас, палякаў. Гэтая праўда павінна быць агучаная, калі мы прагнем сапраўднага яднання паміж народамі".
Нагадаем, фільм Анджэя Вайды "Катынь" будзе паказаны 8 лютага у памяшканні Таварыства беларускай школы ў Гродне.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна