Анджэй Вайда - супраць пахавання Качыньскіх у Кракаве

Славуты рэжысёр фільма “Катынь” разам з жонкай накіраваў ліст у Gazetu Wyborczu з заклікам змяніць месца пахавання прэзідэнцкай пары. На думку Анджэя Вайды, кракаўскі Вавэль не адпаведнае месца для труны Леха Качыньскага. Вось тэкст самаго ліста Вайдаў: “Нашае найвялікшае здзіўленне выклікала рашэнне пахаваць прэзідэнта Леха Качыньскага разам з жонкай на Вавэлі. Прэзідэнт Лех Качыньскі быў добрым, сціплым чалавекам, але няма ніякіх прычынаў, каб ён павінен быў спачыць на Вавэлі сярод польскіх каралёў і побач з маршалам Пілсудскім.

Мы лічым, што непрымальна ў такой сітуацыі спасылацца на выбар сям’і. Гэтае рашэнне выклікае сур’ёзныя пратэсты і можа стаць прычынай найбольш глыбокіх падзелаў польскага грамадства ад моманту атрымання незалежнасці ў 1989 годзе.

Мы заклікаем улады Касцёла змяніць такое няўдалае рашэнне, прынятае паспешна ў хвіліну жалобы і спачування”
.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі