Анішчанка баіцца, што Беларусь павязе ў Расію ўкраінскія цукеркі

Нагадаем, што вырабы гэтай ўкраінскай кампаніі забаранілі да ўвозу на тэрыторыю Расіі. Анішчанка прыгадаў, што праз Беларусь ішло ў Расію грузінскае віно, калі яно было пад забаронай.



"Мы б хацелі папярэдзіць нашых беларускіх і казахскіх калегаў пра тое, што мы дзейнічаем у рамках прававога поля і не будзем "з разуменнем" ставіцца да рэалізацыі такіх (реэкспартных) схемаў", — перадае interfax.by словы расійскага чыноўніка.



Таксама Анішчанка адзначыў, што дадатковыя даследаванні пацвердзілі ўпэўненасць у небяспецы прадукцыі ўкраінскай кампаніі "Рашэн". Цяпер забаронены ўвоз у Расію прадукцыі чатырох кандытарскіх фабрыкаў украінскай кампаніі — кіеўскай, вінніцкай, марыупальскай і крэменчугскай.



Фота — РБК
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі