Анішчанка: Немагчыма, каб у Беларусі не было “свінога грыпу”

Галоўны санітарны лекар Расіі Генадзь Анішчанка выказаў сумнеў у сувязі з тым, што ў Беларусі адсутнічаюць выпадкі захворвання на “свіны грып”.
"Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і не мець ніводнага выпадку захворвання проста не можа", — сказаў ён.

Ён адзначыў, што 168 краін з амаль 180 дзяржаў, якія ўваходзяць у ААН, ужо зарэгістравалі на сваіх тэрыторыях выпадкі захворвання.

Што датычыцца тых краін, дзе пакуль не адзначаўся ніводзін выпадак, то, па меркаванні галоўнага санітарнага лекара Расіі, гаворка ідзе альбо аб дзяржавах, у якіх людзі не выязджаюць за мяжу, альбо аб адсутнасці эфектыўнай дыягностыкі, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі