"Анталогія паэзіі і прозы Аршаншчыны" выйшла ў Оршы

Прэзентацыя выдання адбылася ў музеі Ўладзіміра Караткевіча. У кнігу ўвайшлі творы 87 аўтараў, у тым ліку Ўладзіміра Караткевіча, Янкі Сіпакова, Анэлі Тулупавай. Яна выдадзеная да 60-х угодкаў аршанскага літаратурнага аб’яднання “Дняпроўскія галасы”, якое было створанае ў 1950 годзе і дзейнічала пры мясцовай раённай газеце.

Цікава, што на выданне анталогіі давялося збіраць ахвяраванні. Спярша грошы абяцаў выдаткаваць аддзел культуры гарвыканкаму, але выканкам грошай не знайшоў. Сродкі ахвяравалі музейны комплекс “Гісторыя і культура Аршаншчыны”, рэдакцыя “Аршанскай газеты” (былы “Ленінскі прызыў”), шэраг навучальных установаў, бібліятэкі ды прыватныя асобы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі