Антырэкорд COVID-19: 1038 новых хворых за суткі

Антырэкорд COVID-19: 1038 новых хворых за суткі

10 лістапада ў Беларусі пастаўлены новы антырэкорд: за апошнія суткі зарэгістравана 1038 новых выпадкаў заражэння COVID-19. Агульная колькасць хворых з пачатку эпідэміі склала 108 300 чалавек, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. 

У нашай краіне ўпершыню фіксуецца больш за 1000 новых хворых за суткі. Гэта сумны антырэкорд.

За ўвесь час памёрлі 1016 пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19 (+5 за апошнія суткі). 

Вылечыліся і былі выпісаныя 91 646 чалавек (+288).

На працягу эпідэміі было праведзена 2 720 390 тэстаў (+12 817).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі