Анжаліка Борыс хоча сысці з пасады кіраўніцы Саюзу палякаў у Беларусі

Ад каментароў кіраўніца неафіцыйнага Саюзу палякаў адмаўляецца. Як распавёў у гутарцы з Еўрарадыё старшыня галоўнай рады неафіцыйнага СПБ Анджэй Пачобут, пра свой намер Борыс паведаміла 12 чэрвеня на сустрэчы з рэгіянальнымі актывістамі аб'яднання. Сваё жаданне пакінуць пасаду старшыні арганізацыі яна патлумачыла асабістымі прычынамі.

Пытанне пра адстаўку Анжалікі Борыс галоўная рада СПБ плануе разгледзець 19 траўня. Магчымыя варыянты замены, па словах Пачобута, пакуль нават не абмяркоўваюцца:

Пачобут: "Пакуль што зарана казаць пра нейкія кандыдатуры - у суботу будзе паседжанне Галоўнай рады. Да паседжання спадарыня Анжаліка з'яўляецца старшынёй Саюзу палякаў. І да суботы сітуацыя не зменіцца".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі