Апарат BepiColombo даслаў на Зямлю першыя здымкі паверхні Меркурыя

Апарат BepiColombo даслаў на Зямлю першыя здымкі паверхні Меркурыя

Касмічны апарат BepiColombo Еўрапейскага касмічнага агенцтва ESA перадаў на Зямлю першыя здымкі з паверхні Меркурыя. Здымак Паўночнага паўшар'я планеты быў зроблены з адлегласці 2420 км.

Бліжэйшымі днямі чакаюцца новыя здымкі, бо ў апарата запланавана шэсць пралётаў над планетай на вышыні каля 200 км, адзначае Бі-Бі-Сі.

BepiColombo — гэта сумесны японска-еўрапейскі касмічны апарат, які адправіўся ў палёт у кастрычніку 2018 года. 

Пасля шасці пралетаў над Меркурыем апарат у 2025 годзе выйдзе на арбіту планеты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі