Апазіцыя гуляе з уладай у адной камандзе?
Былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саннікаў лічыць, што да абвастрэння канфлікту з ЗША і Захадам Лукашэнку падштурхоўваюць звонку. Палітолаг Аляксандр Патупа кажа, што антырасійскія настроі апазіцыі замінаюць ёй знайсці ў Крамлі палітычных саюзнікаў. А маскоўскі палітолаг Андрэй Суздальцаў абвінавачвае апазіцыю ў змове з ўладай. Дыскусія наконт магчымай страты ў самым бліжэйшым часе Беларуссю свайго суверэнітэту днямі атрымала новы штуршок. Падставай для гэтага стала пагаршэнне стасункаў паміж афіцыйным Мінскам і Вашынгтонам, а пасля падзей 25 і 27 сакавіка -- і пагаршэнне ўзаемаадносінаў і з Брусэлем. І як вынік, пачаліся размовы аб тым, што Беларусь у хуткім часе патрапіць у моцныя абдымкі Масквы.
Былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саннікаў нават пайшоў далей і заявіў у адным са сваіх інтэрв’ю, што, ідучы на канфлікт з ЗША і Еўрасаюзам, Лукашэнка рыхтуе Беларусь да “здачы” Расіі. На што моладзевы палітык Павел Севярынец заявіў, што калі так надарыцца, то беларусы распачнуць акцыі партызанскага супраціву.
Еўрарадыё звярнулася да Андрэя Саннікава, каб той больш падрабязна растлумачыў, што дало яму падставы да такіх высноў.
Андрэй Саннікаў: “Тое, што зараз адбываецца, гэта ўвогуле не падлягае логіцы дачыненняў Беларусі з Захадам, з Еўрасаюзам, са Злучанымі Штатамі. Таму магчыма такое тлумачэнне. Я не казаў, што гэта абавязкова адбываецца. Я казаў, што настолькі нечакана пайшлі на абвастрэнне канфлікту беларускія ўлады, быццам іх да гэтага штурхаюць звонку. Зараз вельмі небяспечная сітуацыя, яна можа хіснуцца ў любы бок. Я лічу, што зараз неабходна засяродзіцца перш за ўсё на незалежнасці краіны, і праз незалежнасць выходзіць на дэмакратычныя працэсы”.
Хто штурхае звонку беларускія ўлады да абвастрэння канфлікту з Захадам і ЗША, былы намеснік міністра не ўдакладніў. Але не выключыў таго, што ідзе штуршок з Крамля.
На думку палітолага Аляксандра Патупы, уваходжанне Беларусі ў склад Расіі немагчыма. Найперш з-за таго, што беларускія ўлады гэтага не хочуць. У адваротным выпадку дастаткова было ўвесці ў нашай краіне расійскую валюту, што аўтаматычна , на думку палітолага, пераўтварыла б Беларусь ў яшчэ адну федэральную акругу ўсходняга суседа. Таму ўсе размовы, якія вядзе апазіцыя пра інкарпарацыю Беларусі Расіяй, толькі настройвае Крэмль супраць яе.
Аляксандр Патупа: “Я думаю, што рэальнай пагрозы паглынання Беларусі і пераўтварэння ў 8-ю федэральную акругу не існуе. Я нідзе не бачыў сур’ёзных аналітычных абгрунтаванняў таго, што гэта магчыма. Але што найважней, наша кіраўніцтва паспяхова выкарыстоўвае гэтую карту супраць апазіцыі. Там, відаць, аналітыкам няма чаго рабіць, і пачынаюцца розныя выдумванні, што заўтра гэта адбудзецца. І пачынаюцца выпады супраць Расіі. Ніякіх наступстваў, акрамя таго, што Крэмль настройваецца супраць апазіцыі, большасць якой не збіраецца з Расіяй сварыцца. Але ўлада добра гэта выкарыстоўвае на сваю карысць і робіць, фактычна, палітычныя стасункі апазіцыі з Крамлём практычна немагчымымі”.
Пагадзіўся з тым, што ніякіх планаў і прапісаных дамоў аб уваходжанні Беларусі ў склад Расіі няма, і маскоўскі палітолаг Андрэй Суздальцаў. Больш за тое, ён упэўнены, што выпады апазіцыі супраць Расіі не толькі гуляюць на руку Лукашэнку, але і што Андрэй Саннікаў і Аляксандр Лукашэнка дзейнічаюць… па агульным плане.
Андрэй Суздальцаў: “Саннікаў удзельнічае ў кампаніі Лукашэнкі па нацкоўванні расійскага вектара на заходні. Гэта цалкам узгодненая кампанія. Некалькі тыдняў таму Лукашэнка заявіў, што калі Захад будзе ціснуць на яго, ён пойдзе на супрацоўніцтва з Расіяй, а апазіцыя гэтыя рэчы паўтарае”.
Па яго словах, сапраўднага разрыву афіцыйнага Мінску з Захадам няма, а ідзе цяжкі дыялог і перамовы, асноўная мэта якіх – упэўніць сваіх апанентаў у легітымнасці імкнення Лукашэнкі ісці на чарговыя прэзідэнцкія выбары. А апазіцыя ў гэтым, нібыта, яму дапамагае.
Андрэй Суздальцаў: “Ён цалкам забяспечвае Лукашэнку добрыя дывідэнды ад дыялогу паміж Захадам і Мінскам, перспектывы аб падтрымцы Лукашэнкі на 4-м тэрміне ад Еўропы і закансерваванні рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Усё разлічана на тое, што Захад спалохаецца і пойдзе на любыя ўмовы Лукашэнкі”.
Сам жа былы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Саннікаў абвіначвачванні ў супольных з Лукашэнкам дзеяннях каментаваць адмовіўся, назваўшы іх глупствам.