Апазіцыя складае свой спіс для Еўранэсту
Прадстаўнікі палітычных партый і дэмакратычнай супольнасці Беларусі вырашылі стварыць свой спіс прадстаўніцтва ў міжпарламенцкай асамблеі "Ўсходняга партнёрства" - Еўранэст. Такое рашэнне аднагалосна было прынята падчас нарады лідэраў дэмакратычных сіл, якая прайшла 12 сакавіка ў Мінску, паведамляе сайт АДС. У першапачатковы спіс уключаныя 22 арганізацыі, з якіх рэйтынгавым галасаваннем будуць адабраныя 10. Вызначаць "дзясятку" будуць прадстаўнікі трох кааліцый – Аб'яднаных дэмакратычных сіл, Беларускага незалежніцкага блока і Еўрапейскай кааліцыі ды Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый.
На месца ў Еўранэсце прэтэндуюць Партыя БНФ, Аб'яднаная грамадзянская партыя, Партыя "Справядлівы мір", Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская партыя зялёных, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, аргкамітэты па стварэнні Партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", Беларускай партыі працоўных, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), Беларускай партыі жанчын "Надзея" ды Партыі свабоды і прагрэсу.
Акрамя таго, у ліку прэтэндэнтаў на месца ў Еўранэсце значацца рух "За Свабоду", "Малады фронт", Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, Беларуская асацыяцыя журналістаў і рух салідарнасці "Разам", Рада беларускай інтэлігенцыі ды шэраг іншых грамадскіх аб'яднанняў і ініцыятыў.
Нагадаем, што Еўрапарламент ужо склаў свой спіс кандыдатаў на ўваходжанне ў Еўранэст. У яго ўвайшлі старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, прадстаўнік Рады беларускай інтэлігенцыі Аляксандр Казулін, лідэр Партыі "Справядлівы свет" Сяргей Калякін, лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, прадстаўнік грамадскага аб'яднання "Экадом" Ірына Капарыха, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна і старшыня непрызнанага Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс.