Апазіцыя збіраецца распачаць новы збор подпісаў, але няма памяшкання
Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі не могуць знайсці памяшканне для правядзення сходу ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за змяненне выбарчага заканадаўства, які запланаваны на 25 студзеня. Паводле слоў сустаршыні АДС лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, атрыманы адказы ад пяці арганізацый сталіцы і ўсе яны адмоўныя - памяшкання ніхто не выдзяляе. "Улады не зацікаўлены ў рэалізацыі нашай ініцыятывы. Яны хочуць поўнасцю кантраляваць дыялог па змяненні выбарчага заканадаўства, калі ён усё-такі пачнецца", - падкрэсліў палітык у інтэрв'ю БелаПАН.
У ініцыятыўную групу АДС па зборы подпісаў за змяненне выбарчага заканадаўства ўваходзяць больш за 800 чалавек.
Канчатковы варыянт законапраекта аб змяненнях і дапаўненнях у Выбарчы кодэкс з тлумачальнай запіскай і параўнальнай табліцай перададзены ў Адміністрацыю прэзідэнта і БДІПЧ АБСЕ. Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы, у прыватнасці, прапаноўваюць адмяніць або істотна абмежаваць датэрміновае галасаванне; дакладна замацаваць права палітычных партый, якія бяруць удзел у выбарах, мець сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковых і акруговых камісіях; выкласці тэрмін "удзел у выбарах" у новай трактоўцы, што прадугледжвае вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты на падставе рашэння рабочых органаў партый, а не з'езда і г.д.
Нагадаем, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, права заканадаўчай ініцыятывы належыць грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам, у колькасці не менш за 50 тысяч чалавек.