Апазіцыянераў ва ўчастковых камісіях стала ў 76 разоў больш

Больш за тры гады таму ў склад тэрытарыяльных і акруговых выбаркамаў увайшло ўсяго каля 20 прадстаўнікоў апазіцыі, сёння ж гэтая лічба ў 4 разы большая. Так, у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій (якіх усяго 1495) сёння ўключана 15 прадстаўнікоў апазіцыйных структур. У акруговых выбаркамах (а іх 367) працаваць будуць 72 апазіцыянеры. А колькасць прадстаўнікоў апазіцыйных партый ва ўчастковых камісіях вырасла сёлета аж у 76 разоў. На мінулых выбарах быў толькі адзін чалавек.

“Сёння ад палітычных партыяў уключана ў склад участковых выбарчых камісіяў 1572 чалавекі, альбо 2,3%. На мінулых выбарах было ўсяго 113 чалавек, альбо 0,2%. То бок ужо тут прагрэс адчувальны. Прычым калі на мінулых выбарах ад палітычных партыяў, якія пазіцыянуюць сябе як апазіцыйныя, быў толькі адзін чалавек, то сёння іх ужо дастаткова шмат”, ― распавёў Еўрарадыё сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Кантраляваць вынікі выбараў прадстаўнікам апазіцыі ў тэрытарыяльных і акруговых камісіях будзе цяжка. Магчыма, таму іх з такой лёгкасцю туды і ўключалі, мяркуе эксперт Сяргей Альфер:

“Рэч у тым, што падлік галасоў не праходзіць у тэрытарыяльных і акруговых камісіях. Падлік галасоў праходзіць ва ўчастковых камісіях. Тэрытарыяльныя акруговыя камісіі толькі атрымоўваюць пратаколы з участкаў і робяць агульную зводку. Таму тут, канечне, наяўнасць прадстаўнікоў апазіцыйных структур робіць працу гэтай камісіі больш празрыстай, але, на вялікі жаль, гэтыя камісіі не могуць у поўнай ступені кантраляваць вынікі выбараў. Можа, таму так досыць спакойна і ўключалі ў гэтыя камісіі прадстаўнікоў ад дэмакратычных палітычных структураў”.

Пры агульным зніжэнні жадаючых стаць дэпутатамі, кандыдатаў ад дэмакратычнага блоку стала троху больш. На сёння ў Беларусі зарэгістравана 16860 ініцыятыўных груп (у 2007 годзе — 24410). Заяўку ад прадстаўнікоў апазіцыйных партый падалі каля 700 (у 2007 годзе — 600).

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў завершыцца 15 сакавіка. Самі выбары адбудуцца 25 красавіка.


2007

2010

вылучылі кандыдатамі

600

каля 700

зарэгістравалі кандыдатамі

120

?

абрана дэпутатаў

15

?

Камісіі (колькасць чалавек)



- акруговыя


20

72

- тэрытатыяльныя

15

- участковыя

1

76

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі