Апазіцыйны Саюз палякаў просіць дапамогі ў прэзідэнта Польшчы
У нядзелю 13 лютага ў Гродна адбылося надзвычайнае паседжанне Галоўнай рады апазіцыйнага Саюзу палякаў.
Галоўным пытаннем было затрыманне і арышт Андрэя Пачобута — старшыні Галоўнай рады арганізацыі. Рада прыняла зварот да прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага, яго просяць паспрыяць таму, каб сітуацыя вакол Саюзу палякаў не пагаршалася, каб, па магчымасці, выпусцілі Пачобута, каб спыніліся рэпрэсіі адносна іншых сябраў і супраць самой арганізацыі, паведамляе Радыё Свабода.