Апекуны Вікі Мароз не супраць, каб яна паехала да італьянскіх “бацькоў”
Апошні раз Джуста-Барначына тэлефанавалі дзяўчынцы два тыдні таму, але пакуль размовы пра запрашэнне не ішло.
“Еўрапейскае радыё” раней паведамляла аб падпісанні дамовы паміж Беларуссю і Італіяй. На адпачынак у гэтую краіну пачалі ўжо збірацца сіроты Вілейскай школы-інтэрната. Гэта менавіта тая ўстанова, дзе выхоўвалася Віка Мароз. Адмова італьянскай сям’і вярнуць дзяўчынку на радзіму летась спарадзіла скандал. Вынікам стала забарона на аздараўленчыя паездкі беларускіх дзяцей у Італію.
Сёння пытанні з выездам дзяцей за мяжу знятыя, і Еўрарадыё паспрабавала высвятліць, ці зможа сёлета адпачыць у сям’і сваіх італьянскіх “бацькоў” Віка Мароз.
Кіраўнік упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі Георгі Бутрым не бачыць для гэтага асаблівых перашкод. Нават калі запрашэнне дашле сям’я, "вінаватая" ў леташнім скандале.
Георгі Бутрым: “Я не думаю, што тут могуць быць нейкія перашкоды. Хаця паводзіны сям’і насцярожвалі тады і насцярожваюць зараз. Гэта трэба дэталёва ўсё разгледзець. Магчыма, апекуны могуць пярэчыць. Нават самыя лепшыя памкненні даць сям’ю дзіцяці-сіраце павінны адбывацца ў межах закону. Паводзіны сям’і Джуста-Барначына былі неадэкватныя і іх меркаванні наконт Вілейскай школы-інтэрната – надуманыя”.
Тым не менш, па словах чыноўніка Міністэрства адукацыі, на шляху Вікі Мароз у Італію можа стаць не толькі адмова на паездку з боку апекуноў, але і з боку ўпраўлення адукацыі Мінскай вобласці.
Як паведаміла Еўрарадыё апякун дзяўчынкі Алена Васілеўская, Віка ўжо адаптавалася ў іх сям’і і адчувае сябе добра.
Алена Васілеўская: “Адчувае сябе Віка нармалёва, адаптавалася. Адзінае -- ў школе не вельмі паспявае, бо праграму “не бярэ”.
Італьянскія “бацькі” даволі часта тэлефануюць Віцы. Яна сама адказвае на тэлефанаванні, бо адзіная ў сям’і валодае італьянскай мовай. Апошні раз Джуста-Барначына звязваліся з Жодзінам, дзе зараз жыве Віка, два тыдні таму. Алена Васілеўская кажа, што размовы наконт запрашэння дзяўчынкі на адпачынак пакуль не было. Але яна не будзе супраць такой паездкі.
Алена Васілеўская: “Мы не супраць. Яна да іх вельмі прывязалася, і яны яе любяць”.
Атрымліваецца, што адзінай перашкодай для паездкі Вікі ў Італію можа стаць ўпраўленне адукацыі Мінскай вобласці. Першы намеснік кіраўніка ўпраўлення Мікалай Кулеш не супраць замежнага адпачынку Вікі ў складзе групы, але сумняецца наконт мэтазгоднасці яе новай сустрэчы з сям’ёй Джуста-Барначына.
Мікалай Кулеш: “Наш пункт гледжання такі: калі яна ў складзе групы паедзе, то — так. А калі ў сям’і праводзіць аздараўленне — будзем абмяркоўваць”.
Не пацвердзіў намеснік кіраўніка чуткі, што дзяўчынцы забаронена пакідаць межы краіны.
Мікалай Кулеш: “Адкуль такія чуткі — я не ведаю”.
Паводле інфармацыі беларускай “Камсамолкі”, летам у сям’і Джуста-Барначына павінна нарадзіцца ўласнае дзіця. Але італьянцы па-ранейшаму мараць усынавіць Віку.
Фота — minsk.kp.ru