Apple прадставіла iOS 7 — новую аперацыйную сістэму (відэа)
Для сваіх мабільных прыстасаванняў.
Быў зменены інтэрфейс аперацыйнай сістэмы: перамаляваныя абразкі дадаткаў, яны сталі больш "плоскімі", з'явіўся новы шрыфт і новыя шпалеры, а таксама перапрацаваныя штатныя праграмы.
Асноўны экран iOS цяпер умее рэагаваць на нахілы апарата і адлюстроўвае адпаведную анімацыю. У склад сістэмы ўвайшоў "Цэнтр кіравання" — ён прадастаўляе доступ да найбольш папулярных настроек, уключае і выключае ліхтарык.
Цяпер аперацыйная сістэма ўмее адсочваць, якія дадаткі выкарыстоўваюцца радзей, а якія — часцей, і адпаведным чынам расстаўляе прыярытэты.
У абноўленым браўзеры Safari з'явіліся прылады "бацькоўскага кантролю", поле "разумнага пошуку" і новы рэжым прагляду укладак і закладак.
Галасавая памочніца Siri навучылася размаўляць новымі галасамі і атрымала інтэграцыю з "Вікіпедыяй", пашукавікамі і твітарам.
Apple называе новую аперацыйную сістэму "самым значным абнаўленнем iOS з моманту запуску першага iPhone". Яе фінальная версія чакаецца восенню 2013 года. Яе можна будзе ўсталяваць на iPhone 4, iPhone 4S і iPhone 5, iPad 2 і iPad трэцяга і чацвёртага пакаленняў і на iPod touch пятага пакалення, адзначае сайт lenta.ru.