Апублікаваная перадвыбарная праграма Аляксандра Лукашэнкі
Дзяржаўныя газеты сёння апублікавалі перадвыбарную праграму кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, якая мае назву "Ад захавання — да прымнажэння!". У прадмове падкрэсліваецца, што 19 снежня будзе абраны не толькі прэзідэнт, будзе абраны "далейшы шлях развіцця краіны". Лукашэнка заяўляе, што ідзе на выбары "з цвёрдай верай у паспяховую будучыню роднай Айчыны". Праграма складаецца з трох галоўных пунктаў: "Што мы зрабілі", "Што мы зробім" і "Нашы галоўныя мэты". Сярод зробленага адзначана "пабудова сваёй дзяржавы", "абарона краіны ад рабавання", "разняволенне дзелавой ініцыятывы", "забеспячэнне поўнай занятасці" ды іншае. Адзначаецца, што беларусы "сталі жыць лепш", але яны "здольныя на большае".
Аляксандр Лукашэнка абяцае працягваць "будаўніцтва незалежнай, самыбытнай Беларусі", якая не мае намеру "быць чыім-небудзь прыдаткам". Да 2015 года "ўзровень жыцця ў Беларусі наблізіцца да еўрапейскага", — дэкляруецца ў перадвыбарнай праграме. Лукашэнка кажа, што "галоўнай каштоўнасцю" ў яго палітыцы "заўсёды быў і застаецца чалавек".
Сярод "галоўных мэтаў" называецца ўмацаванне нацыі, павелічэнне дабрабыту кожнага, узмацненне сацыяльнай абароны, забеспячэнне сусветнага ўзроўню медыцынскага абслугоўвання, пабудова 10 мільёнаў квадратных метраў жылля за год, умацаванне нацыянальнай валюты, стварэнне новага аблічча беларускай эканомікі, зберажэнне міру і згоды ў грамадстве ды іншае.
Абяцаючы "поўную свабоду ініцыятыве", Лукашэнка кажа: "У краіне будзе ўкаранёны прынцып — дазволена ўсё, што прама не забаронена".
Цалкам тэкст праграмы можна паглядзець тут