Апублікаваны тызер фільма “Кібаргі” пра абаронцаў Данецкага аэрапорта
На Youtube апублікаваны трэйлер фільма “Кібаргі”, прысвечанага абаронцам Данецкага аэрапорта. У тытрах сцвярджаецца, што фільм заснаваны на рэальных падзеях. Прэм’ера запланаваная на 6 снежня — Дзень Узброеных сіл Украіны.
“Кібаргі” — гэта гісторыя вайскоўцаў, якія ў 2014 годзе цягам 242 дзён абаранялі Данецкі аэрапорт. Рэжысёр фільма — Ахтэма Сеітаблаеў, аўтар сцэнару — Наталля Варажбіт. У фільме распавядаецца пра некалькі тыдняў з жыцця байцоў у верасні 2014 года.
Абаронцы аэрапорта, якіх яшчэ тады пачалі называць кібаргамі, выступалі кансультантамі для кінасцэнарыста:
"Мастацкі фільм "Кібаргі" — гісторыя не пра вайну, а пра сучасныя герояў, якія робяць нашу новую Украіну", — гаворыцца ў апісанні стужкі. Карціна будзе своеасаблівым адказам на фільм “Крым”, які знялі ў Расіі.
У тызеры гучыць песня ўкраінскага гурта "Акіян Эльзы".