Апублікаваныя даныя расійскіх салдат, якіх падазраюць у марадзёрстве

Апублікаваныя даныя расійскіх салдат, якіх падазраюць у марадзёрстве

Апублікаваныя даныя расійскіх вайскоўцаў, якіх падазраюць у марадзёрстве ва Украіне. Фота зроблены з запісу з анлайн-камеры кур'ерскай службы СДЭК у Мазыры, дзе вайскоўцы здавалі рэчы для адпраўкі ў РФ. Раней з'явілася відэа, апублікаванае праектам, які ў РБ прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем". Яно стала вядомае ва Украіне.

У спісе — расійскія вайскоўцы, іх даныя (нават нумары мабільных тэлефонаў), адрасы, куды адпраўлены рэчы і што менавіта. Вага "пасылак" вагаецца ад 50 да 450 кг. У іх былі тэлевізары, электрасамакат, запчасткі, кандыцыянеры, крэсла, адзенне і г. д.

Мяркуецца, што з Мазыра ў Расію адпраўляліся рэчы, якія былі скрадзены з дамоў украінцаў у Кіеўскай вобласці. У тым ліку ў Бучы, якая ўжо вядомая ва ўсім свеце — там расстрэльвалі мірных жыхароў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі