Арабскі шэйх прыехаў у госці да беларускай цешчы

Сёння ўвечары ў Мінск прыляцеў пляменнік правіцеля Дубаі (ААЭ) шэйх Саід бін Мактум аль Мактум. Яго жонка Наташа захацела пабачыць сваіх родных і ўгаварыла мужа наведаць беларускую сталіцу.
Па словах ананімнай крыніцы, шэйха ў Беларусі суправаджае невялікая група асобаў. Спыніцца ён мае намер у гасцініцы "Мінск".

Нагадаем, у жніўні мінулага года шэйх упершыню пабываў у нашай краіне, прыняўшы ўдзел у адкрытым Кубку Беларусі па стэндавай стральбе.

Падчас свайго візіту, які цягнуўся каля 3 тыдняў, шэйх ажаніўся на грамадзянцы Беларусі Наташы Аліевай, якая працавала ў гасцініцы "Мінск".

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі