Арамнаў: Я ў добрым стане і буду імкнуцца да перамогі
Да 29 лістапада ў паўдневакарэйскім горадзе Пхенчхане працягнецца чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы. Беларускі цяжкаатлет Андрэй Арамнаў распавёў Еўрарадыё, што прыехаў на чэмпіянат за перамогай. Андрэй Арамнаў: "Я ў добрым стане. Зараз я ўжо ў Карэі і паціху рыхтуюся да старту ў нядзелю 29 лістапада. Як я ацэньваю свае шанцы? Усё павінна быць, як заўсёды. Бо за другім ці за трэцім месцам спецыяльна ніхто не ездзіць — лепш імкнуцца да перамогі".
Раней паведамлялася, што Арамнаў нядаўна прастудзіўся, але, па словах цяжкаатлета, гэта чуткі.
Раней паведамлялася, што Арамнаў нядаўна прастудзіўся, але, па словах цяжкаатлета, гэта чуткі.