“Аранжавыя” перамагаюць Партыю рэгіёнаў – вынікі экзіт-пола
У Кіеве абвешчаныя вынікі Нацыянальнага экзіт-пола-2007. На пазачарговых парламенцкіх выбарах ва Украіне палітычнымі
партымі і блокамі былі атрыманыя наступныя вынікі: Партыя рэгіёнаў –
35,2% галасоў выбарцаў, Блок Юліі Цімашэнкі (БЮТ) – 31,5%, блок “Наша
Україна-Народная самаабарона” – 13,4%, Камуністычная партыя Украіны –
5,1% Блок Літвіна – 3,7%.
Сацыялістычная партыя Украіны мае 2,5%, чаго недастаткова для прахаджэння ў Вярхоўную Раду (патрэбныя 3%), ПСПУ – 1,5%, правае Усеўкраінскае аб’яднанне “Свабода” (у яго шэрагах на выбары пайшлі і беларусы з розных рэгіёнаў Украіны) – 0,9%, паведамляе УНІАН.