Арбітра Сяргея Шмоліка дыскваліфікавалі пажыццёва

Судзейскі камітэт Беларускай федэрацыі футбола, пасяджэнне якога цягнулася 7,5 гадзін, вынес рашэнне аб пажыццёвай дыскваліфікацыі суддзі Сяргея Шмоліка, паведамляе “Прэсбол”.
Нагадаем, 5 ліпеня падчас матчу 13-га тура чэмпіянату Беларусі "Віцебск" - "Нафтан" суддзя Шмолік паводзіў сябе неадэкватна, "чым выклікаў падазрэнні ў тым, што ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення".

Сам Шмолік сцвярджаў, што ў яго абвастрыўся боль у спіне. Пасля матчу эксперты канстатавалі, што ў крыві арбітра было 2,6 праміле (пасля 2,5 праміле надыходзіць цяжкая ступень алкагольнага ап'янення).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі