Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў пастырскае пасланне на 2008 год
Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, накіраваў пастырскае пасланне на 2008 год "Абвяшчаць слова Божае — крыніцу надзеі".
У пасланні акрамя іншага адзначаецца, што 2008 год "будзе адзначаны шэрагам выключна важных падзеяў, якія датычацца абвяшчэння Божага слова і яго значэння ў жыцці як кожнага верніка, так і ўсяго Касцёла".
Сярод гэтых падзеяў — чарговы Сінод біскупаў, прысвечаны слову Божаму ў жыцці і місіі касцёла, які будзе праходзіць у Ватыкане ў кастрычніку, а таксама Год святога апостала Паўла — нястомнага прапаведніка Божага слова язычнікам, які распачнецца 28 чэрвеня.
А Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі прыняла рашэнне прысвяціць 2008 год слову Божаму як крыніцы надзеі.
БелаПАН