Арцём Шаркоў: Незадаволенасць людзей можа прыняць нечаканыя памеры

111026 sharkou s.mp3

Еўрарадыё: З’явілася інфармацыя, што значна падаражэе паліва для аўто. І значна — адсоткаў на 40. Як вы лічыце, аўтамабілісты на гэта адрэагуюць масавымі пратэстамі?


Арцём Шаркоў: У нядзелю быў падпісаны загад старшыні "Белтафтахім" спадара Жыліна. Але ён не быў прыменены да "особых распоряжений". Таму падаражэнне чакаецца са дня на дзень. І падвышэнне там вельмі істотнае — больш за 25 адсоткаў.


Еўрарадыё: Але зараз у існуючым заканадаўстве ёсць забарона наконт акцый пратэстаў. І ўвогуле збор грамадзянаў мусіць быць узгоднены з мясцовымі ўладамі. Ці не пабаяцца выйсці аўтамабілісты на акцыі пратэсту? 


Арцём Шаркоў: Ведаеце, калі я размаўляю з аўтамабілістамі, заходжу на інтэрнэт-форумы, то бачу, што ім ужо ўсё роўна, што там прынята, якія законы зараз дзейнічаюць. І паколькі законы з'яўляюцца варварскімі, то іх можна не выконваць. І не важна, ці ёсць дазвол, ці яго няма, яны гатовыя ехаць і выказваць сваё незадаваленне. Бо гэта зніжае іх узровень жыцця. Кошты растуць, а заробкі застаюцца на тым самым узроўні.


Еўрарадыё: Апошнія акцыі пратэсту, якія былі звязаныя с павышэннем коштаў на бензін, былі нешматлікімі. Цэны павышаліся толькі на некалькі адсоткаў, а зараз адразу на 25%. Ці можна зараз спрагназаваць, што акцыя можа быць асабліва масавай, таму што па кішэні ўдарыць кожнаму?


Арцём Шаркоў: Вядома. Там 3-4% — гэта не істотна, на столькі даражэе амаль штодзень нешта. На гэта людзі не звяртаюць увагі. Але калі падаражэнне з'яўляецца такім нечаканым і гвалтоўным, то незадаволенасць людзей можа прыняць нечаканыя памеры. І калі дзяржаўныя ўлады ідуць на такі крок — павысіць аж так моцна цэны на паліва — яны павінны лічыцца з тым, што пратэсты могуць прыняць вялікія памеры.


Еўрарадыё: А як вы лічыце, чаму так моцна раптам павысяцца цэны?


Арцём Шаркоў: Людзі вельмі памыляюцца, калі лічаць, што Лукашэнка ўсё кантралюе. Ёсць аб'ектыўныя эканамічныя законы і трэнды, якія яму непадуладныя. Гэта датычыцца і коштаў на паліва. Нафту мы купляем за валюту, а курс беларускага рубля ўвесь час змяньшаецца. Таму і натуральна, што паліва будзе павышацца ў цане.


Еўрарадыё: Вашая арганізацыя "За аўто" пэўны час вяла перапіску з Саветам міністраў. Ці прынесла гэта нейкі плён?


Арцём Шаркоў: Пакуль што ніякага плёну гэтае ліставанне не прынесла. Вядома, як кожная дзяржаўная ўстанова, Савет міністраў — моцна збюракратызаваная ўстанова. І такія пытанні, якія мы ўздымалі, не вырашаюцца за месяц ці два-тры. На гэта трэба гады. Але мы будзем і далей нагадваць кіраўніцтву дзяржавы, што патрабуем ад іх і з павагай пыдыходзіць да нашых правоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі