Арганізатары Дня Волі апублікавалі фінансавую справаздачу

Арганізатары Дня Волі апублікавалі фінансавую справаздачу

Арганізатары святкавання Дня Волі каля Опернага тэатра ў Мінску апублікавалі фінансавую справаздачу па выкарыстаных грошах. Яна абнародаваная ў блогу Эдуарда Пальчыса 1863x.com

Паведамляецца, што краўдфандынг дазволіў сабраць амаль 54 000 рублёў. 

Выдаткі размеркаваныя наступным чынам: 

сцэна, гук, экран, генератары і г.д. — 24 000 рублёў;

тэхнічныя патрэбы музыкаў і музычны складнік — 6240 рублёў;

друк прома-прадукцыі, друк банэраў, рэклама ў сацсетках, выраб відэаролікаў і г.д. — 8783 рубля;

прыбіральні — 5105 рублёў;

ахова, арганізацыя фудкорта, харчаванне валанцёраў, інфацэнтр, арэнда рацый, бэйджы і г.д. — 2809 рублёў;

мерапрыемствы перад Днём Волі — 2400 рублёў;

дапамога ў правядзенні свята ў рэгіёнах — 1635 рублёў;

падаткі, камісіі і г.д. — 2945 рублёў;

аплата працы каманды #БНР100 — 0 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі