Арганізатары Дня Волі не вызначыліся з маршрутам шэсця
Арганізатары святкавання Дня Волі — 25 Сакавіка пакуль не вызначыліся з маршрутам шэсця. Як паведаміў Віктар Івашкевіч, маршрут будзе вызначаны на месцы збору ўдзельнікаў акцыі — каля Акадэміі навук. Нагадаем, што арганізатары акцыі планавалі прайсці шэсцем на Кастрычніцкую плошчу сталіцы. Гарадскія ўлады, аднак, прапанавалі змяніць маршрут шэсця — прайсці па вуліцы Сурганава на плошчу Бангалор.
У візуальным афармленні акцыі 25 Сакавіка арганізатары разлічваюць на ініцыятыву ўдзельнікаў. Івашкевіч зазначыў, што ўдзельнікі павінны прынесці з сабой бел-чырвона-белыя сцягі і самастойна зробленыя плакаты.
Па ягоных словах, гэта трэба для таго, каб не паўтарылася леташняя сітуацыя. Тады ў дзень правядзення аналагічнай акцыі Партыя БНФ цэнтралізавана падрыхтоўвала плакаты, лозунгі і сцягі, аднак яны былі канфіскаваныя ў майстэрні ў мастака Аляксея Марачкіна, а самога мастака арыштавалі на пяць сутак.
БелаПАН