Арганізатары Еўрафорума запросяць дэлегатаў на Кастрычніцкую плошчу
Беларускі еўрапейскі форум давядзецца праводзіць на Кастрычніцкай плошчы, калі дазвол на памяшканне не будзе дадзены. Такое рашэнне было прынята на сённяшнім пасяджэнні аргкамітэта мерапрыемства. Вось, што распавёў Еўрарадыё намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч: “Сёння мы пачнём запрашаць дэлегатаў. Калі за сёння мы не атрымаем інфармацыі аб месцы правядзення, мы іх будзем запрашаць на Кастрычніцкую плошчу. Мы спадзяемся, што цягам бліжэйшых дзён, калі пытанне з памяшканнем будзе вырашана, мы зможам пераарыентаваць людзей на іншае месца або будзем забіраць іх непасрэдна з плошчы”.
Па словах Губарэвіча, калі ж памяшканне так і не будзе дадзена, арганізатары правядуць форум на плошчы.
Нагадаем, Беларускі еўрапейскі форум пройдзе 14 лістапада. Арганізатары спрабавалі дамовіцца з Палацам Рэспублікі, Палацам спорту, КЗ “Мінск” і іншымі ўстановамі. І ўсюды ім адмовілі. У панядзелак прадстаўнікі Руху “За Свабоду” сустрэліся са старшынёй упраўлення ідэалогіі Мінгарвыканкама. Арганізатарам Еўрафорума прапанавалі паўторна звярнуцца ва ўстановы з просьбай аб арэндзе памяшкання.