Арганізатары Сацмаршу правядуць больш за 450 пікетаў па ўсёй Беларусі

Арганізатары Сацыяльнага маршу маюць намер правесці ў розных гарадах Беларусі больш за 450 пікетаў супраць сацыяльнай палітыкі ўладаў.
Пра гэта 21 верасня на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня аргкамітэта па падрыхтоўцы акцыі Валерый Ухналёў.

Паводле яго слоў, у мясцовыя органы ўлады ўжо пададзены заяўкі на правядзенне 30 верасня пікетаў больш чым у 60 гарадах Беларусі. Афіцыйных адказаў на гэтыя заяўкі пакуль няма, але апазіцыянеры чакаюць адмоўных вынікаў.

Тым не менш, паводле слоў Ухналёва, актывісты дэмакратычных сіл "выйдуць на пікеты незалежна ад таго, якое рашэнне прымуць улады".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі