Архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч можа вярнуцца ў Беларусь

Архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч можа вярнуцца ў Беларусь. Ён можа ачоліць Мінска-Магілёўскую архіепархію. Пра гэта паведаміла італьянская газета “Джорнале”. Нагадаем, што 61-гадовы Тадэвуш Кандрусевіч, ураджэнец Гродзеншчыны, з’яўляецца кіраўніком рымска-каталіцкай архіепархіі Маці Божай у Маскве. У Расію ён з’ехаў у пачатку 90-х гадоў. Да таго быў апостальскім адміністратарам Мінскай епархіі. Паводле звестак італьянскага выдання, пра прызначэнні будзе афіцыйна абвешчана ў канцы верасня і “яны стануць сведкам сур’ёзных зменаў у адносінах паміж Ватыканам і Рускай праваслаўнай царквой”.

Раней РПЦ абвінавачвала Ватыкан у празелетызме і адкрыцці епархій на тэрыторыі Расіі, якія ачольваюць пераважна святары, якія маюць польскія карані. У Маскве Кандрусевіча мусіць замяніць італьянскі святар, паведамляе выданне.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі