Арменія заявіла пра 18 загінулых, Азербайджан — пра 12
У Нагорным Карабаху, на гэтай спрэчнай тэрыторыі, працягваюцца баі паміж армянскімі і азербайджанскімі падраздзяленнямі. Яны распачаліся ў ноч на суботу. Ерэван заяўляе, што ўсё пачалося з абстрэлу азербайджанскай артылерыяй, а пасля — атакі азербайджанскіх танкаў і верталётаў. Баку сцвярджае, што артылерыйскія абстрэлы пачалі армяне і яны адказалі ды занялі шэраг важных вышыняў і населеных пунктаў (армянскі бок гэта адмаўляе).
Дадзеныя пра страты бакоў супярэчлівыя. Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян заявіў, што падчас баёў у Нагорным Карабаху загінулі 18 армянскіх вайскоўцаў, 35 былі параненыя. Паводле яго слоў, армянскія войскі "ўзялі сітуацыю пад кантроль" і нанеслі праціўніку "істотныя страты". У міністэрстве абароны Азербайджана паведамілі пра 12 загінулых азербайджанскіх вайскоўцаў. Раней заяўлялася пра, як мінімум, адзін збіты азербайджанскі верталёт, пра танк, які падарваўся на міне (па іншых звестках, іх было больш).
У карабахскім Сцепанакерце фармуюцца атрады армянскіх добраахвотнікаў, якія адпраўляюцца ў зону канфлікту (на фота).