Арменію турбуюць пастаўкі беларускай зброі ў Азербайджан

Як перадае БелаПАН са спасылкай на агенцтва Навіны-Арменія, Карапецян, які з'яўляецца таксама сустаршынём армяна-беларускай міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве, паведаміў, што бліжэйшым часам зробіць візіт у Беларусь. У Мінску ён мае намер сустрэцца са старшынём парламента і прэм'ер-міністрам, з якімі абмяркуе тэму беларускіх ваенных паставак у Азербайджан. Краіны — сябры АДКБ, падкрэсліў ён, з'яўляюцца стратэгічнымі, ваеннымі і палітычнымі саюзнікамі і перадусім павінны пераследаваць агульныя, а не камерцыйныя інтарэсы.

"На жаль, Беларусь, якая з'яўляецца краінай — членам АДКБ, таксама распачала пэўныя крокі ў гэтым кірунку, і я як старшыня камісіі выказаў сваю пазіцыю беларускаму амбасадару", — сказаў Карапецян.

Беларусь сапраўды актыўна супрацоўнічае з Азербайджанам у ваенна-тэхнічнай сферы. Так, па звестках Рэгістра ААН па звычайных узбраеннях, у 2009 годзе Беларусь паставіла ў Азербайджан пяць штурмавікоў Су-25 і дзевяць самаходных гаўбіц 2С7 "Півоня" 203 мм, у 2008-м — тры самаходныя гаўбіцы "Півоня", у 2006-м — 41 танк Т-72, у 2005-м — 19 танкаў Т-72.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі