Арнітолагі стварылі салаўіную мапу Мінска

Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" вызначыла, дзе часцей за ўсё ў Мінску спяваюць салаўі.
Выявіць гэта дапамагла акцыя па назіранні за салаўямі і іх уліку "Салаўіныя ночы". На падставе атрыманых звестак спецыялісты падрыхтавалі адмысловую салаўіную мапу Мінска. Высветлілася, што больш за ўсё салаўёў у Батанічным садзе.

Салавей адносіцца да класу вераб’інападобных. Птушка зімуе ў Афрыцы. Прылёт салаўёў з месцаў зімоўкі ў Беларусь пачынаецца ў канцы красавіка — пачатку траўня. Першымі вяртаюцца самцы. Адразу пасля прылёту яны пачынаюць спяваць.

Песня салаўя складаецца з асобных завершаных куплетаў, якія прынята называць каленамі. Звычайна ў песні салаўя іх больш за 10.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі