"Арсенал" гатовы прадаць Аляксандра Глеба "Баварыі" за 24 млн еўра

Лонданскі "Арсенал" гатовы прадаць Аляксандра Глеба мюнхенскай "Баварыі" за 24 млн еўра.  Пра гэта паведамляе сайт sports.ru са спасылкай на нямецкае выданне "Bild". Апошняе паведамляе, што стыль гульні Глеба выдатна падыходзіць нямецкаму клубу і яго галоўнаму трэнеру Юргену Клінсману.

На цяперашні момант самым дарагім набыткам нямецкага клуба (і самым дарагім трансферам бундэслігі наагул) з'яўляецца паўабаронца Франк Рыберы, якога "Баварыя" купіла за 25 мільёнаў еўра.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі