“Арсенал” Глеба у 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў патрапіў на “Мілан”
Лонданскі “Арсенал”, за які выступае беларус Аляксандр Глеб, згуляе ў 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў з італьянскім “Міланам”. Першы матч “кананіры” правядуць на сваім полі 19 ці 20 лютага 2008
года, а матч у адказ – на міланскім стадыёне “Сан-Сіро” 4 ці 5
сакавіка. Пра гэта стала вядома пасля лёсавання, якое сёння прайшло ў
штаб-кватэры УЕФА ў Швейцарыі.
Астатнія пары 1/8 фінала склалі: “Селтык” (Шатландыя) – “Барселона” (Іспанія), “Ліён” (Францыя) – “Манчэстар Юнайтэд” (Англія), “Шальке-04” (Нямеччына) – “Порту” (Партугалія), “Ліверпуль” (Англія) – “Інтэр” (Італія), “Рома” (Італія) – “Рэал” (Іспанія), “Алімпіякос” (Грэцыя) – “Чэлсі” (Англія), “Фенербахчэ” (Турцыя) – “Севілья” (Іспанія).
Лёсаванне чвэрцьфіналаў і паўфіналаў Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 14 сакавіка, а фінал гэтага турніра прайдзе 21 траўня ў Маскве.
БЕЛТА