Аршаншчына застаецца адным з самых злачынных рэгіёнаў

У 2008 г. у Оршы зарэгістравана 708 злачынстваў, што амаль на 20% менш у параўнанні з 2007-м (878), аднак лічба застаецца высокай - на кожныя 10 тыс. насельніцтвы прыпадае 292 злачынствы. Гэта амаль удвая вышэй за сярэдні паказнік па Віцебскай вобласці (156 злачынстваў на 10 000 чалавек).
Летась павялічылася колькасць актыў хатняга гвалту, цяжкіх цялесных пашкоджанняў, згвалтаванняў, крадзяжоў аўто, а таксама гібелі людзей у ДТЗ – 18 чалавек.

Знізілася лік наўмысных забойстваў і злачыннасць сярод непаўналетніх – 24 выпадкі супраць 36 у 2007 г.

У Оршы жыве 40 тыс. насельніцтва, тут высокі адсотак некалі асуджаных. Летась з турмаў на Аршаншчыну выйшлі 70 чалавек, з іх уладкаваліся на працу толькі 39.

РэгіёныBY