Арт-кірмаш у Мінску прайшоў больш паспяхова, чым біенале ў Аўстрыі (Фота)
Высветлілася, што беларускае сучаснае мастацтва каштуе ад 22 тысяч да 40
мільёнаў рублёў, а адзіная праца, якую купілі, — квадратны Мікі Маўс. Арт-кірмаш прайшоў у мінскай галерэі сучаснага мастацтва “Ў” з 22 па 28 лютага. Гэта была стыхійная акцыя, якая ўзнікла з-за таго, што аўтар папярэдняй выставы Ігар Корзун датэрмінова забраў свае працы.
“Калі мы сутыкнуліся з сітуацыяй, што ў нас тыдзень будзе пуставаць зала, мы прапанавалі ўсім мастакам, з якімі мы працуем, паўдзельнічаць у арт-кірмашы”, — сказала ў інтэрв'ю Еўрарадыё арт-дырэктар галерэі Ганна Чыстасердава.
Таксама Ганна заўважыла, што гэта першая акцыя ў галерэі, якая прапануе наведвальнікам паглядзець на працы сучасных мастакоў як на тавар:
“Вельмі часта сюды прыходзяць і лічаць, што ў нас музей, і ўсё тое, што тут выстаўляецца, ніякім чынам нельга набыць”.
Упершыню каля ўсіх прац былі прычэпленыя цэннікі, і наведвальнікі маглі калі не набыць, то паглядзець, колькі каштуе сучаснае мастацтва ў Беларусі.
Разбежка коштаў была ад 22 000 рублёў за мініфотакарткі Ірыны Машчэнскай да 40 мільёнаў за скульптуры Марыны Капілавай.
Кошты на працы арт-дырэктары галерэі выстаўлялі разам з мастакамі, часам дапамагалі парадамі ці карэктавалі.
Беларуска-замежная мастачка Зоя Луцэвіч, чые тры творы прыехалі на арт-кірмаш непасрэдна з Аўстрыйскай біенале, расказала Еўрарадыё што кошты — гэта ўмоўна, усё роўна працы набываюць вельмі рэдка:
“У мяне адбыўся смешны дыялог з Аней Чыстасердавай:
— Які кошт выстаўляць на твае працы?
— Мільён долараў!
— Давай, можа, парэальней…
— Колькі? Два мільёны?
Рэч у тым, што я ведаю, што калі б я сказала 100 ці 200 долараў, то ніхто б гэта не набыў. Тыя, хто звычайна набывае мастацтва, успрынялі б гэта як жарт, а астатнія папросту не звярнулі б увагі”.
Тым не менш, працу коштам ў 1700 долараў на арт-кірмашы прадалі — знакаміты твор Міхаіла Гуліна “Супрэмаўс”, які не раз удзельнічаў у розных праектах, у тым ліку ў Беларускім павільёне 53 Венецыянскай біенале ў Мінску.
Імя пакупніка арт-дырэктары не раскрываюць, але кажуць, што карціна будзе знаходзіцца ў прыватнай калекцыі ў Мінску, і нават ёсць дамоўленасць выкарыстоўваць яе ў супольных праектах, якія галерэя “Ў” будзе ладзіць у будучыні.
Мастачка Зоя Луцэвіч гэтай інфармацыі не паверыла, спаслаўшыся на свой аўстрыйскі досвед:
“Калі гэта праўда, я вельмі рада за Мішу, але пасля Аўстрыі мне здаецца, што ўсё можа быць падманам”.
Паводле словаў Зоі Луцэвіч, упершыню на біенале ў Аўстрыі не было прададзена ніводнай працы ні ў адной галерэі. Максімальныя продажы, якія былі, — гэта паштоўкі за 25 еўра. Але цягам біенале складвалася ўражанне, што ўсё шыкоўна прадаецца.
“Яны там любяць пагуляцца і накруціць сабе рэпутацыю — ставяць чырвоныя кропачкі на карціны, быццам бы іх прадалі. Такіх кропачак на біенале было безліч. Але напрыканцы ўсе пачалі адзін аднаго выкрываць і рагатаць, і братацца, і піць з гора, таму што ўсе гэтыя “кропкі” былі несапраўднымі”, — расказала Зоя Луцэвіч.
Як далей будзе развівацца беларускі арт-рынак — можна паглядзець праз месяц-паўтара, калі галерэя “Ў” зладзіць чарговы арт-кірмаш, паўдзельнічаць у якім, дарэчы, запрашаюць усіх мастакоў. Трэба проста прынесці выявы прац ў галерэю “Ў” — і, калі працы крутыя, імі адразу зацікавяцца.
Еўрарадыё пра беларускі арт-рынак:
Чыстасердава: Мастак павінен быць сытым і багатым (інтэрв'ю)