Артур Фінькевіч асуджаны на паўтара года зняволення

У чацвер у Магілёве прайшоў судовы працэс па крымінальнай справе, распачатай супраць палітвязня Артура Фінькевіча. Суддзя Наталля Крашкіна асудзіла яго на паўтара года калоніі звычайнага рэжыму.

Людзі сустрэлі прысуд словамі «Ганьба!» і «Артур, мы з табой». Новы тэрмін зняволення Фінькевіча адлічваецца ад 26 кастрычніка, калі супраць яго была распачата крымінальная справа, паведамляе «Наша ніва».

Нагадаем, Артур Фінькевіч, які адбыў 2 гады “хіміі”, быў прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання. Пракурор патрабаваў для яго 2 гады зняволення. Артур і адвакат прасілі вынесці максімальна мяккае пакаранне – шэсць месяцаў зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі