Артур Фінькевіч падае ў суд на Беларускае тэлебачанне

Лідэр руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч рыхтуе позву ў суд на Беларускае тэлебачанне за абразу гонару і годнасці, а таксама за страты, нанесеныя ягонай дзелавой рэпутацыі. Як паведаміў актывіст у каментары Еўрарадыё, заяву ён панясе 23 сакавіка ў Першамайскі суд Мінску. Фінькевіч: Мы будзем, безумоўна, падаваць заяву на дзеянні Беларускай тэлевізіі. Таксама на тых людзей, якія давалі хлуслівыя каментары. Таксама будзем падаваць заяву ў Міністэрства ўнутраных справаў па гэтым факце.

Нагадаем, што 22 сакавіка ў праграме "Спецрэпартаж. Куды зводзяць дзяцінства", якая доўжылася амаль гадзіну, распавядаліся пра рух "Маладая Беларусь" і персанальна пра Артура Фінькевіча. Моладзевых актывістаў вінавацілі ў антыграмадскім ладзе жыцця, п'янстве, наркаманіі ды інш.

Артур Фінькевіч сказаў, што з усяго паказанага ў фільме, напраўду адбываўся толькі адзін эпізод: ён сапраўды вёў машыну на вялікай хуткасці па начным горадзе, спрабуючы ўцячы ад ДАІ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі